Гарадскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Мая родная мова”

Теги: 

У рамках Дня роднай мовы аб’яўляецца гарадскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Мая родная мова”.

Работы на конкурс прымаюцца да 20.03.2017 у намінацыях:

- “Мова маці маёй – беларуская мова”;

- “Усправах цудоўных вялікага сына – святло старажытнай адметнай краіны” (постаць Ф. Скарыны ў беларускай культуры);

- Твая пачэсная справа – жыццё адкрываць другому” (пра людзей, што аказалі ўплыў на развіццё Вашай асобы),

у наступных жанрах і формах літаратурнай творчасці:

- Паэзія – балада, песня, байка, санет, верш, верш у прозе, цыкл вершаў;

- Проза – навэла, мініяцюра, кароткая аповесць, казка, апавяданне, урывак з аповесці;

- Публіцыстыка – эсэ, нарыс, інтэрв’ю, рэпартаж, маналог і інш.

У конкурсе прымаюць удзел студэнты дзённай і завочнай форм навучання – індывідуальныя аўтары і аўтарскія калектывы, творчыя аб’яднанні.

Патрабаванні да афармлення конкурсных работ.

1. Конкурсная праца выконваецца на беларускай / рускай мове і падпісваецца аўтарам.

2. Тэкст конкурснай работы размяшчаецца на адным баку аркуша фармату А-4:

- шрыфт Times New Roman, памер – 14 пт. праз 1,5 інтэрвал;

- палі – 2,5 см з усіх бакоў;

- водступ – 1 см;

- аб’ём – да 10 старонак.

3. Назва працы – вялікімі літарамі, паўтлустым шрыфтам, па цэнтры.

Конкурсныя работы высылаюцца ў электронным выглядзе на адрас – belchair@gsu.by.

Яндекс.Метрика