Музей-лаборатория Ф.Скорины

Музей-лабараторыя адкрыты 15 мая 1993 г.

Профіль – гістарычны, краязнаўчы, навуковы.

Формы работы – экскурсіі, лекцыі, кансультацыі, навуковыя даследаванні, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.

Плошча – 50 кв. м.

Колькасць пастаянных экспазіцый – 2: 1) Вобраз Францыска Скарыны ў беларускім выяўленчым, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, навуковай і мастацкай літаратуры (адкрыта 15 мая 1993 г.); 2) Развіццё УА “ГДУ імя Ф. Скарыны” (адкрыта 11 чэрвеня 2009 г.).

Колькасць экспанатаў – 1200.

Колькасць адзінак захоўвання – больш чым 6000.

Колькасць праведзеных экскурсій – 1373.

Колькасць наведвальнікаў – 21,5 тысячы.

Колькасць навуковых публікацый супрацоўнікаў – 106.

Гэта адзіная ў свеце спецыялізаваная скарынаўская і скарыназнаўчая ўстанова, якая паспела за 23 гады набыць значны вопыт у збіранні, класіфікацыі і вывучэнні скрыназнаўчых матэрыялаў, прапагандзе і даследаванні творчай спадчыны Ф. Скарыны, гісторыі ўніверсітэта і зʻяўляецца адным з важнейшых цэнтраў культурнай і выхаваўчай работы ў галоўнай вышэйшай вучэбнай і навуковай установе Беларускага Палесся.

Акрамя экскурсій, у музеі-лабараторыі праводзяцца на грамадскіх пачаткаах кансультацыі па курсавых і дыпломных работах для студэнтаў і магістрантаў гістарычнага і філалагічнага факультэтаў па праблематыцы падраздзялення, падбіраюцца і прадастаўляюцца ім і даследчыкам необходныя літаратура і матэрыялы з фондаў. Ужо шмат гадоў тут праводзіцца размеркаванне выпускнікоў універсітэта, праходзяць многія практычныя і семінарскія заняткі па матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа, гісторыі Беларусі і ўніверсітэта, беларускай мовы і літаратуры эпохі Адраджэння. Памяшканне скарынаўскай экспазіцыі стала любімым месцам для рамадскіх арганізацый універсітэта, дзе яны праводзяць розныя нарады і пасяджэнні. Кожны год тут адбываюцца ўшанаванні найбольш выдатных работнікаў і выпускнікоў універсітэта ў дні іх юбілеяў, студэнтак і супрацоўніц (перад Міжнародным жаночымм днём), ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (перад Днём Перамогі), маці (у Дзень маці), мнагадзетных сем′яў (у Дзень сямʻі), пажылых людзей (у Дзень пажылых людзей) і іншыя мерапрыемствы. 3 2015 г. ўведзена новая традыцыя правядзення дзён факультэтаў у музеі-лабараторыі.

Дадзенае агульнаўніверсітэцкае  падраздзяленне ўносіць значны ўклад у вучэбны і выхаваўчы працэс, сімвалізуе ўдзячнасць найвялікшаму сыну беларускага народа не толькі нашага ўніверсітэта, але і ўсяго народа, беларускай дзяржавы, зʻяўляецца своеасаблівым помнікам яму. Гэта асабліва добра відаць напярэдадні 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Запрашаем на экскурсіі вучняў школ і гімназій, студэнтаў і магістрантаў ВНУ, навучэнцаў каледжаў г. Гомеля, а таксама іншагародніх і замежных гасцей горада.

Час работы ў рабочыя дні: 8.15 – 12.30, 13.30 – 17.15.

Адрас: 246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104, каб. 1-7.

Загадчык музея-лабараторыі Ф. Скарыны – Усовіч Канстанцін Сяргеевіч: 8-0232-60-11-12; 8-0291-56-26-36; 8-025-914-92-09; эл. пошта: usovich@gsu. by.

 

 

Час работы ў рабочыя дні: 8.15 – 12.30, 13.30 – 17.15.

Адрас: 246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104, каб. 1-7.

Загадчык музея-лабараторыі Ф. Скарыны – Усовіч Канстанцін Сяргеевіч: 8-0232-60-11-12; 8-0291-56-26-36; 8-025-914-92-09; эл. пошта: usovich@gsu. by.

Яндекс.Метрика