VELCOM ПРЫВЁЗ У ГОМЕЛЬ КIНАСТУЖКУ НА РОДНАЙ МОВЕ

Кіно на роднай мове збірае аншлагі ў гарадах сінявокай і Гомель не стаў выключэннем. Так у межах праекта «Беларускія ўікенды», а таксама з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадруку ў горад над Сожам завітала кінастужка «Шторм. Палаючы ліст».

Фільм апавядае пра прыгоды хлопчыка Шторма — сына друкара, які любіць дапамагаць бацьку з працай, а таксама даведваецца пра вядомага багаслова і рэфарматара — Марціна Лютэра.

Падчас прэзентацыі кінастужкі ўдзельнiкi студэнцкай лабараторыi гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны «Белы крыж»  пад кiраўнiцтвам старшага выкладчыка кафедры ўсеагульнай гiсторыi  А.П. Шыляева паказалі гледачам уласнаруч створаную копію сапраўднага друкарскага станка часоў беларускага першадрукара, а таксама прадэманстравалі тэхналогію друкавання так, як гэта было 500 год таму.

 

Читать далее: http://history.gsu.by/?p=6772

Яндекс.Метрика