13 снежня на факультэце замежных моў прайшло традыцыйнае мерапрыемства - трэці па ліку конкурс чытальнікаў. «Ты нашых думак уток i аснова ...» - радок з верша беларускага паэта і празаіка Уладзіміра Дубоўкі стаў дэвізам штогадовага спаборніцтва.
У паэтычным конкурсе прынялі ўдзел не толькі першакурснікі факультэта замежных моў, але і студэнткі старэйшых курсаў, для якіх штогадовыя чытанні сталі чаканай падзеяй. У выкананні таленавітых студэнтаў прагучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, Яўгеніі Янiщчыц, Пімена Панчанкі, Максіма Багдановіча і іншых. Эмацыянальныя выступы чытальнікаў суправаджаліся бурнымі авацыямі гледачоў. У рамках мерапрыемства была праведзена выстава малюнкаў студэнтаў першага курса на тэму «Любiмыя словы роднай мовы». Прыемным завяршэннем творчага вечара стаў выступ Кобрусевай Вольгі з песняй «Спадчына».
Па выніках ацэнак журы лаўрэатамі дыпломаў трэцяй ступені сталі Шаўцова Наталля і Новік Вольга. Другой - Касцючэнка Вольга і Сядзько Марыя. Вышэйшай узнагароды ўдастоіліся Саханчук Ангеліна і Ваўчок Вікторыя.
Лізавета Шульга,
студэнтка факультэта замежных моў