Прафарыентацыйная работа

У межах прафарыентацыйнай работы прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава разам са студэнтамі філалагічнага факультэта Яўгенам Пархоменка і Аляксандрай Дрывайла правяла лекцыю ва ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Гомеля». А. М. Мельнікава расказала пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў галоўнай навучальнай установы Гомеля. Школьнікі старэйшых класаў з вялікай цікавасцю азнаёміліся з падрыхтаванай студэнтамі прэзентацыяй і відэаролікамі пра філалагічны факультэт. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.

Яндекс.Метрика