15 верасня ў Гомельскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна святкаваўся Дзень бібліятэк. Традыцыйна ў гэты час праводзіцца Бібліяноч. Студэнтам філалагічнага і біялагічнага факультэтаў пашчасціла прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.
З вялікім натхненнем яны прадэманстравалі сваё сцэнічнае майстэрства, прапанаваўшы гледачам асобныя фрагменты беларускага вяселля. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з рэгіянальна-лакальнымі асаблівасцямі вясельнай абраднасці Гомельшчыны. З цікавасцю ўспрымаліся і “Рада ў хаце жаніха”, і “Сватанне”, і “Каравайны абрад”, падрыхтаваныя студэнтамі наша ўніверсітэта пад кіраўніцтвам д.ф.н.,прафесара В.С. Новак, к.ф.н., дацэнта А.А. Кастрыцы.
Фота У. Чысціка