«У ціхіх Лельчыцах сэрца лечыцца...»

«У ціхіх Лельчыцах сэрца лечыцца: народная духоўная культура Лельчыцкага раёна» – так называецца чарговая кніга з серыі «Мая малая радзіма», аўтарамі-ўкладальнікамі якой з’яўляюцца д.ф.н., прафесар Валянціна Новак, к.ф.н., дацэнт Алена Кастрыца.

У кнізе прадстаўлены звесткі пра знакамітых асоб і творчыя калектывы Лельчыцкага раёна, змешчаны артыкулы, прысвечаныя тапанімічным і этналінгвістычным з'явам, апублікаваны матэрыялы палявых экспедыцый апошніх дзесяцігоддзяў на тэрыторыі раёна і артыкулы, у якіх асэнсаваны лакальна-рэгіянальныя асаблівасці фальклорна-этнаграфічных і міфалагічных з'яў.

На думку прарэктара па навуковай рабоце УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» Дзмітрыя Леанідавіча Каваленкі, «у гэтым запаветным краі захаваліся старадаўнія абрады, звычаі, песні, казкі, легенды, прыказкі і прымаўкі, прыкметы і павер'і і іншыя фальклорныя жанры, носьбітамі якіх з'яўляліся і з'яўляюцца сёння самі жыхары, працалюбівыя і таленавітыя, гасцінныя і душэўныя палешукі. Яны шчыра шануюць сваю малую радзіму, актыўна зберагаюць шматвяковую спадчыну роднай зямлі». Вывучэнне традыцыйнай духоўнай спадчыны беларусаў – справа важная і пачэсная.

На ўручэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» ў 2023 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў: «Ад таго, як мы беражом чысціню роднай мовы, якія святы і сімвалы ўпускаем у свой дом, залежыць будучыня нашых дзяцей»

Яндекс.Метрика