Сцяжынкі да Скарыны

Музейныя экспазіцыі “Ф. Скарына і ГДУ імя Ф. Скарыны” рэгулярна наведваюць не толькі супрацоўнікі і студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны, але і студэнты іншых ВНУ, навучэнцы сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў і школьнікі горада. Вось і на мінулым тыдні праслухалі і праглядзелі прэзентацыю пра Ф. Скарыну і азнаёміліся з экспанатамі скарынаўскай экспазіцыі 2 групы навучэнцаў з Гомельскага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага на чале з выкладчыцай каледжа Д.І. Дуброўскай. Аб нашым універсітэце ім цікава расказаў прарэктар па выхаваўчай рабоце Ю.В. Нікіцюк (на адным са здымкаў).

У 2017 г. з музейнымі экспазіцыямі азнаёміліся вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 1 г. Хойнікі, вучні 6 і 9А класаў Гомельскай гімназіі № 51, вучні 9-х класаў Гомельскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, вучні 5 – 11 класаў Гомельскай СШ 21, вучні 8 класа СШ № 19, школьнікі з г. Кармы – удзельнікі навуковай канферэнцыі эканамістаў, вучні 8-х класаў Гомельскай СШ № 5, 2 групы першакурснікаў Гомельскага політэхнічнага і медыцынскага каледжаў, 1 група ‒ з будаўнічага каледжа, 1 група студэнтаў і 2 выкладчыкі з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, студэнты ВНУ г. Гомеля – удзельнікі ІV рэгіянальнай міжвузаўскай алімпіяды “Эканоміка арганізацыі працы”, 1 група студэнтаў з ФРГ (20), іншагароднія і замежныя ўдзельнікі VІ міжнароднай навуковай канферэнцыі “Скарына і наш час” і навуковай канферэнцыі геолага-геаграфічнага факультэта. Агульная колькасць наведвальнікаў у пералічаных групах ‒ 311.

К.С. Усовіч

Яндекс.Метрика