21 лютага студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у флэшмобе “Гавары са мной па-беларуску”, які прайшоў у межах Міжнароднага Дня роднай мовы. Чароўныя філалагіні і мужныя студэнты-філолагі “пайші ў народ”. У прыязнай і добразычлівай атмасферы ўдзельнікі флэшмоба задавалі выпадковым сустрэчным пытанні: Ці ведаеце вы, якое свята адзначаецца сёння, 21 лютага? Якую мову вы лічыце роднай? Прапаноўвалі перакласці словы з рускай мовы на беларускую.
Мечтатель – летуценнік
страсть – жарсць
колыбель – калыска
вдохновение – натхненне
нежность – пяшчота
любовь – каханне
Усе ўдзельнікі флэшмоба выявілі выдатнае валоданне роднай мовай!!!